Я сам вялікі
прыхільнік беларускай мовы і Беларушчыны, і мне даволі прыкра, але ж моц
чалавека, па-першае, ў тым, каб прызнаваць відавочнае. Потым можна рабіць
высновы і пэўныя захады дзеля выпраўленьня сытуацыі, калі з гэтай сытуацыяй
нешта ня так.
Сёньня “фішка”
Байнэту – відэаапытанка “Нашай Нівы” “Чаму беларусы перасталі размаўляць
па-руску?”.
Ня ведаю, як хто,
але тое, што ўбачыў асабіста я, мяне вельмі ўразіла. Ўразіла, між іншым, вельмі
негатыўна.
Праблема, і гэтая
праблема відавочная, сёньня палягае ў тым, што дагэтуль большасьць беларусаў
размаўляюць па-расейскую Пераважная й заўважная большасьць. І невядома, ці
ёсьць ўвогуле нейкая пазітыўная дынаміка беларусізацыі. Нават калі ёсьць, яе не
заўважна.
Што мы бачым ў
сюжэце “Нашай Нівы”? Да рускамоўных людзей падыходзяць іншыя людзі, якія з
упэўненым выглядам задаюць пытаньне, якое на 100% не адпавядае рэчаіснасьці. І
як паводзяць сябе беларусы?
Яны… яны
пагаджаюцца. І пачынаюць шукаць тлумачэньні, каб неяк адказаць на апрыёры
абсурднае пытаньне. Абсурднае, бо яно не адпавядае рэчаіснасьці.
Гэтая апытанка –
яскрыва прыклад як можна маніпуляваць слабавольнымі людзьмі. А, між іншым,
слабавольных, ня толькі ў Беларусі, але па ўсім сьвеце – пераважная большасьць.
Спытайся ў яго: “Чаму Лукашэнка набраў на выбарах 99%?” – і ён будзе адказваць,
і тлумачыць, нават калі сам не галасаваў, і ЎСЕ ягоныя сябры не галасавалі.
Пастаўце пытаньне
як аксыёму і задайце яго з упэўненым выглядам, і вы атрымаеце ад слабога
чалавека поўную згоду і колькі заўгодна “пераканаўчых” тлумачэньняў, нават калі
прадметам размовы будзе 100-адсоткавы абсурд.
Ці не менавіта
так робіць Лукашэнка?
Гэтая апытанка
паказала, што патэнцыялу супрацьстаяць абсурду ў сёньняшнім грамадстве мінімум.
А вось патэнцыялу прыстасоўвацца да абсурду – колькі заўгодна…
Сейчас действительно становится больше людей, разговаривающих по-белорусски, по крайней мере среди моих знакомых эта тенденция очень заметна.
ОтветитьУдалить